Філарэт падтрымаў аргкамітэт па ўшанаванню памяці ахвяраў сталінізму
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усёй Беларусі Філарэт падтрымаў дзейнасць грамадскага аргкамітэта па ўшанаванню памяці ахвяраў сталінізму.
У сваім лісце ў адказ на зварот грамадскага аргкамітэта кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы падрабязна распавёў пра яе дзейнасць па мемарыялізацыі бязвінна рэпрэсаваных. У прыватнасці выпускаюцца кнігі пра рэпрэсаваных праваслаўных святароў.
Даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў лічыць, што адказ мітрапаліта Філарэта «сведчыць пра вялікую ўвагу праваслаўнай царквы да тэмы ўшанавання памяці ахвяраў сталінізму».
Аднак дагэтуль грамадскі камітэт не мае добрых кантактаў з іерархамі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Праваслаўныя святары, у адрозненне ад прадстаўнікоў іншых канфесій, не ўдзельнічаюць у мерапрыемствах Года памяці, які прысвечаны 70-годдзю кульмінацыі палітычных рэпрэсій у Савецкім Саюзе.