Францужанкі і шведы жывуць найдаўжэй у Еўропе
Жанчыны ў Францыі і мужчыны ў Швэцыі жывуць найдаўжэй у Еўропе. Пра гэта гаворыцца ў рапарце брытанскага Міністэрства здароўя, перадае РАР. У Францыі кабета мае пэрспэктыву пражыць у сярэднім 85 гадоў, шведскі мужчына пражыве 79,1. На другім месцы італьянкі – пражывуць па 84 гады з лішкам, іспанкі на трэцім месцы – 83,8.
Сярод мужчынаў на другім месцы італьянцы – 78 год і 8 месяцаў. На трэцім кіпрыёты – па 78 год і 3 месяцы.
Сярэдняя працягласьць жыцця еўрапейцаў вырасла ў 1995-2005 гг. да 75 мужчынскіх і да 82,2 жаночых гадоў. Абганяе Еўропу толькі Японія, дзе мужчына жыве 78,5 гадоў, а жанчына 85,5.