Франка Вячорку пакаралі за беларускую мову ў войску
Франку Вячорку вынесенае адно з самых суровых вайсковых дысцыплінарных пакаранняў: яму зменшылі адпачынак за ўвесь перыяд службы да пяці сутак. Як паведамляе БелаПАН, такое рашэнне 23 ліпеня прыняло кіраўніцтва ваеннай часткі № 48694, дзе служыць юнак. Па словах бацькі, Вінцука Вячоркі, Франак пакараны за выкарыстанне беларускай мовы — за ўжыванне каманды "Зважай!" замест "Смирно!". Ён адзначыў, што ўпершыню ў гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь беларускі салдат пакараны за выкарыстанне беларускай мовы ў войску.
Вінцук Вячорка: Яго пакаралі за беларускую мову. Ён ўжывае беларускія каманды. Натуральна, што ён ужывае каманду "Зважай!", у поўнай адпаведнасці з акадэмічным тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы 1996 года выдання. Псіхолаг часткі, старэйшы лейтэнант Дзяніс Казак, пры падтрымцы намесніка камандзіру батальёну па ідэалогіі маёра Ўладзіміра Ігнаціка, пачаў патрабаваць ад яго даваць каманду "Смірна!".
Вінцук Вячорка плануе звярнуцца ў пракуратуру ў сувязі з прыкметамі злачынства, прадугледжанага артыкулам 130 Крымінальнага кодэксу, — наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў. Ён падкрэсліў, што пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі тэрмінам ад трох да дзесяці гадоў.
Франак Вячорка, адзін з "палітычных прызыўнікоў", служыць у ваеннай частцы 48694 СПА ў Мазыры на Гомельшчыне.