ФСБ абвінаваціла ў дзяржаўнай здрадзе супрацоўніка Маскоўскага Патрыярхату
Яўген Петрын не з'яўляецца святаром. Яго справа цягнецца ўжо некалькі месяцаў.
Лефортаўскі суд Масквы падоўжыў да красавіка арышт расіяніна Яўгена Петрина. Яго вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе. Гэта паведамляе РБК са спасылкай на адваката Петрына Андрэя Сцебянёва. Адвакат удакладніў, што яго падабаронны не з'яўляецца святаром.
Петрына падазраюць у тым, што ён перадаваў сакрэтную інфармацыю прадстаўнікам ЗША. Справа цягнецца ўжо некалькі месяцаў. Пасля новага працягу арышту агульны тэрмін затрымання Петрына складзе ўжо 10 месяцаў.
Гэта ўжо чацвёртая крымінальная справа па дзяржаўнай здрадзе і шпіянажы ў Расіі за апошнія месяцы.
Фота — Russian Look