Футбалісты юніёрскай зборнай пазмагаюцца за выхад на чэмпіянат Еўропы
Футбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (узрост гульцоў - да 19 гадоў) распачалі заключны этап падрыхтоўкі да элітнага раўнда чэмпіянату Еўропы. Матчы пройдуць на стадыёнах у Мінску і Барысаве з 26 да 31 траўня, уваход на іх будзе вольны.
Беларуская зборная, якой кіруе Павел Раднёнак, усе свае гульні правядзе на сталічным стадыёне "Трактар": 26 траўня - з сербамі, 28 траўня - з палякамі, 31 траўня - з англічанамі. У фінальную стадыю кантынентальнага першынства, якое пройдзе ў ліпені ў Чэхіі, патрапіць толькі пераможца групы.
Нашыя футбалісты будуць рыхтавацца на спартыўнай базе ў Стайках, інфармуе БЕЛТА.