Галкіпер зборнай Беларусі Мезін вырашыў “звязаць сваё жыццё з Расіяй"

Андрэй Мезін не будзе выступаць за зборную Беларусі па хакеі. Справа ў тым, што ў сезоне 2008/2009 гадоў у расійскай суперлізе не будзе месца галкіперам, якія не маюць права выступаць за зборную Расіі, г. зн. легіянерам.
А Мезін, які хоць і нарадзіўся ў Расіі, але гуляў за зборную Беларусі, таму такога права не меў. Пасля некаторых ваганняў варатар магнітагорскага “Металурга” вырашыў не губляць працу ў гэтым клубе.

Кіраўніцтва “Металурга” даслала ў Федэрацыю хакею Расіі ліст, у якім паведамляецца, што “Мезін адмаўляецца гуляць за зборную Беларусі і хоча звязаць сваё жыццё з Расіяй”.

Комсомольская правда в Беларуси