Гандбольная зборная Беларусі выйшла ў фінальную частку чэмпіянату свету
Учора дружына Юрыя Шаўцова на "Мінск-Арэне" ў прысутнасці больш за сямі тысяч заўзятараў выйграла ў зборнай Чарнагорыі — 30:24 (16:9).
Нагадаем, у гасцях было драматычнае паражэнне 27:28. Па выніках двух матчаў пуцёўку ў Катар заваявалі беларусы. Чэмпіянат свету стартуе 15 студзеня 2015-га, лёсаванне турніру прызначанае на 20 ліпеня.
Статыстыку пераможнага матча беларусаў гл. тут.
Фота — Прессбол