"Gazeta Wyborcza" абвясціла вынікі конкурсу "Паштоўка для беларусаў"

Газета прасіла, каб у рамках конкурсу ўдзельнікі намалявалі для Беларусі пажаданне на Новы год і праваслаўнае Божае Нараджэнне. Найлепшай стала паштоўка з надпісам "Час для Свабоды, час для Дэмакратыі, час для Беларусі".