Газпром мае намер кансалідаваць разлікі з Беларуссю праз Белгазпрамбанк
ААТ “Газпром” мае намер кансалідаваць разлікі з Беларуссю праз Белгазпрамбанк, у якім сумарная доля расійскіх акцыянераў павялічаная да 96,2%, паведаміў намеснік старшыні “Газпрома” Андрэй Круглоў у Мінску на прэс-канферэнцыі. "Каб забяспечыць фінансавы кантроль і кансалідаваць фінансавыя патокі, якія генеруюцца ў Беларусі, у адным фінансавым інстытуце, Савет дырэктараў “Газпрома” падтрымаў павялічэнне статутнага капіталу Белгазпрамбанка", - сказаў А.Круглоў.
А.Круглоў таксама адзначыў, што "у сувязі з тым, што “Газпром” стаў акцыянерам Белтрансгаза, мы зацікаўленыя ў тым, каб пытанні фінансавай палітыкі, разлікова-касавага абслугоўвання адпавядалі таму, што ў нас прынята".
Інтэрфакс