"Газпром": Расія і Беларусь не перагледзяць, а скарэктуюць кантракт па газе

Дамоўленасці кіраўнікоў Беларусі і Расіі пра пастаўкі газу на 2009 год датычаць не перагляду кантракту, а яго карэктавання. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік ААТ "Газпром" Сяргей Купрыянаў 24 снежня. Намеснік старшыні праўлення "Газпрома" Аляксандр Мядзведзеў заявіў 24 снежня, што Масква і Мінск цяпер афармляюць параметры паставак газу ў Беларусь на 2009 год.

Як паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Белтрансгаз" Цвітамір Сарахан, дамову аб кошце на газ у 2009 годзе Беларусь разлічвае падпісаць да канца снежня. Па ягоных словах, гаворка ідзе пра дадатковую дамову да беларуска-расійскага кантракту ад 31 снежня 2006 года. Ён таксама паінфармаваў, што цяпер вядуцца канчатковыя разлікі ды працягваюцца канфідэнцыйныя перамовы.

БелаПАН