Генсек ААН патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць апазіцыянераў
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў заклапочанасць арыштамі апазіцыянераў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і запатрабаваў іх вызвалення.
"Пан Гі Мун заклапочаны арыштамі журналістаў, кандыдатаў у прэзідэнты ад апазіцыі і іх прыхільнікаў, патрабуе іх вызвалення і павагі да правоў чалавека", - заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік генсака ААН Марцін Нескірке.
Акрамя таго, як паведамляе РИА "Новости", Пан Гі Мун выказаў шкадаванне пра рашэнне ўлад Беларусі зачыніць місію Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) у Мінску.
фота: footballfan