Грамадскае аб'яднанне змагло дамовіцца з упраўленнем юстыцыі
Цэнтр “Супольнасць”, адна з найстарэйшых беларускіх грамадскіх дэмакратычных арганізацыяў, не будзе ліквідаваны. Нагадаем, гэтага патрабавала Упраўленне юстыцыі Мінгарвыканкаму. Працэс над “Супольнасцю” праходзіў у Мінскім гарадскім судзе на працягу двух
дзён. Пра тое, чаму чыноўнікі вырашылі змяніць сваю пазіцыю,
“Еўрарадыё” распавёў праваабаронца Юрый Чавусаў:
“Упраўленне юстыцыі заявіла, што яны згодныя з прапанаванымі намі ўмовамі міравога пагаднення, што мы згодныя выправіць тыя тэхнічныя недахопы, якія меліся ў працы, звязаныя з кепскай працай пошты, выправіць парушэнні.
І заключанае міравое пагадненне на гэтых умовах”.
Нагадаем, “Супольнасць” з-за хібаў у працы пошты не атрымала некалькі лістоў Мінюста, у тым ліку і з пісьмовымі папярэджаннямі.
Высветлілася, што вуліца, дзе грамадская арганізацыя мае юрыдычны адрас, толькі нядаўна патрапіла ў межы сталіцы, таму і сталіся магчымыя збоі ў дастаўленні карэспандэнцыі.
Таксама было вынесена папярэджанне за тое, што адзін з сяброў Рады “Супольнасці” не прапісаны ў Мінску, аднак было даказана, што ён стала жыве ў сталіцы.
Закід ва ўдзеле грамадскай арганізацыі ў працы незарэгістраванай структуры “Асамблея”, сябры “Супольнасці” патлумачылі тым, што былі аднымі з яе заснавальнікаў. Але зарэгістраваць “Асамблею” няўдалося, тым не менш, працэс абскарджання працягваецца.