Грыбаўскайтэ прыедзе ў Мінск, каб пагаварыць пра будучыя выбары

Візіт Далі Грыбаўскайтэ ў Беларусь можа не спадабацца Крамлю. Такое меркаванне выказаў літоўскі палітычны аглядальнік Кястуціс Гірнюс. Палітолаг мяркуе, што Аляксандр Лукашэнка застанецца задаволены візітам, хоць падчас сустрэчы можа пачуць і заўвагі з нагоды дэмакратычных стандартаў. Як паведамляе партал DELFI, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ адправіцца ў Беларусь у якасці чальца "тройкі" АБСЕ. У наступным годзе Літва будзе старшыняваць у гэтай арганізацыі. Нагадаем, што візіт дэлегацыі пад кіраўніцтвам прэзідэнта Літвы прызначаны на 20 кастрычніка.

Па словах дарадцаў літоўскага прэзідэнта, Грыбаўскайтэ будзе размаўляць з Лукашэнкам пра блізкія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ды іх адпаведнасць стандартам АБСЕ.