Губернатар Магілёўшчыны Барыс Батура сабраўся на пенсію?
Як заўважыла Еўрарадыё, у спісах кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі ёсць усе губернатары акрамя кіраўнікоў Магілёўшчыны і Віцебшчыны. Уладзімір Андрэйчанка з Віцебска ідзе ў Палату прадстаўнікоў, а вось
чаму ў спісе няма Барыса Батуры, мы паспрабавалі даведацца ў
Магілёўскім аблвыканкаме. У прыёмнай губернатара нічога пра намер Барыса Батуры не ведаюць. Але адзначылі, што, магчыма, членам Савета Рэспублікі ён стане паводле ўказа прэзідэнта.
“На мой погляд, я не кажу, што гэта так, я магу толькі меркаваць. Там жа частка прэтэндэнтаў прызначаецца прэзідэнтам”.
Нагадаем, членаў Савета Рэспублікі выбірае не насельніцтва, а дэпутаты мясцовых Саветаў. Іх пасяджэнні пройдуць з 21 верасня да 10 кастрычніка. У верхнюю палату ўваходзіць 64 чалавекі, 8 з іх прызначае кіраўнік дзяржавы. На мінулых выбарах, прэзідэнт не прызначаў ніводнага губернатара. Усіх іх абралі дэпутаты.
Магілёўскія чыноўнікі сцвярджаюць, што не ведаюць, чаму сёлета не быў вылучаны Барыс Батура. Паводле слоў прэс-сакратара аблвыканкама Міхаіла Кавалёва, сам Батура сваімі планамі ні з кім не дзяліўся.
“Мне цяжка пра гэта казаць. Ён сваімі думкамі з намі не дзяліўся. У мінулым складзе Савета Рэспублікі ён быў, у гэтым я не ведаю. Хто яго ведае, можа ён зусім на пенсію сабраўся?”
Еўрарадыё заўважыла, што ў сёлетніх выбарах не знайшлося месца віцэ-спікеру Палаты прадстаўнікоў Сяргею Забалотцу. Ані ў ніжнюю, ані ў верхнюю палаты парламента ён не вылучаўся.