Хэнлан будзе суткі думаць, ці працягваць працу са зборнай Беларусі па хакеі

Глен Хэнлан мае намер на працягу сутак абдумваць прапанову працягнуць працу з нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі. Такую прапанову канадскаму спецыялісту зрабіў 21 кастрычніка старшыня Федэрацыі хакею Ўладзімір Навумаў, паведамляе БелаПАН.

Напярэдадні Хэнлан быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера клуба "Дынама" (Мінск) пасля хатняй паразы ад хабараўскага "Амура" (1:4) у матчы чэмпіянату КХЛ. Як заявіў Навумаў, камандзе бракуе характару, і трэнерскі штаб не ў стане яго прышчапіць.

21 кастрычніка гульцам "Дынама" быў прадстаўлены новы настаўнік — галоўны трэнер ХК "Гомель" Аляксандр Андрыеўскі.