Хроніка катастрофы МіГ-29 пад Ганцавічамі
Знішчальнік, што 23 верасня разбіўся каля вёскі Раздзялавічы, разваліўся на дробныя кавалкі. След падзення цягнецца больш як на 300 метраў. Пра тое, дзе адбылося крушэнне і што там зараз адбываецца, Еўрарадыё распытала намрэдактара газеты “Ганцавіцкі час” Пятра Гузаеўскага, які пабываў на месцы падзеяў.
Гузаеўскі: "Самалёт упаў у лесапаласе. Гэта ўжо лес, не дрыгва. І больш за 300 метраў цягнецца след падзення. Зрэзаныя вярхушкі дрэваў і самі дрэвы. Відаць сляды пажару… Самалёт пры падзенні разваліўся на дробныя кавалачкі. Па ўсёй гэтай тэрыторыі няма вялікіх частак! Толькі дробныя кавалачкі дэталяў самалёта, абшыўкі, прыбораў…"
Зона падзення зараз ачэпленая вайскоўцамі ўнутранай службы.
Гузаеўскі: "Вайскоўцаў завезлі яшчэ ўчора ўночы. Машыны з імі ішлі праз вёску Хатынічы, якая тут недалёка, недзе каля 23-х гадзінаў 23 верасня. На месцы падзення самалёта працуе следчая брыгада. Людзей вельмі шмат. Там таксама працуюць сапёры, бо, па словах следчых, самалёт быў з боезарадамі, якія могуць заставацца на месцы падзення".
Месца, дзе зваліўся самалёт, знаходзіцца ў 3-5 кіламетрах ад вёскі Радзялавічы. Але пакуль што следства не робіць ніякіх высноваў ні наконт прычынаў падзення самалёта, ні наконт таго, чаму лётчыкі не катапультаваліся. Расследаванне ўскладняецца тым, што рэшткі самалёта – вельмі дробныя, і на іх вывучэнне спатрэбіцца шмат часу.
Жыхары Радзялавічаў і Хатынічаў у Ганцавіцкім раёне распавялі Еўрарадыё пра тое, як ля іх вёсак 23 верасня падаў МіГ-29.
"Ён над дамамі ляцеў, там, дзе пяціпавярхоўкі стаяць. Вельмі невысока. Ледзь праляцеў за Радзялавічы і зваліўся…" – распавядае жыхарка Хатынічаў.
"Гэта быў працоўны час, пачатак на шостую, – кажа яшчэ адна тамтэйшая жыхарка. – Яны зваліліся ў лесе. Там балота, лес. Ад вёскі парадкам, але дым нават мы бачылі".
"Апошнія дні самалёты лёталі часта, – дадае супрацоўніца амбулаторыі ў Радзялавічах. – Відаць, нейкія вучэнні былі, але чаму дакладна – не ведаю".
Справу распачала Баранавіцкая міжгарнізонная ваенная пракуратура. Гэта частка 2 арт. 465 Крымінальнага кодэксу “Парушэнне правілаў палётаў ці падрыхтоўкі да іх”, паведамляе БЕЛТА. Прычыны і абставіны трагедыі будуць выяўленыя ў часе расследавання.
Інцыдэнт адбыўся ў чацвер каля 17.00. Абодва лётчыкі-афіцэры загінулі. Як даведалася Еўрарадыё у першыя гадзіны пасля авіякатастрофы, адзін з іх зусім нядаўна паспеў ажаніцца. Лётчыкі — маёр і падпалкоўнік — месяц таму перавяліся з вайсковай часткі Бярозы, якая будзе расфармаваная. Самалёт разлічаны на двух пілотаў, але не прадугледжвае катапультавання па-асобку, лётчыкі маглі катапультавацца толькі разам.
У мясцовым МНС сітуацыю не каментавалі. Еўрарадыё стала вядома толькі тое, што самалёт разбіўся па-за межамі населенага пункта і не закрануў ніякіх пабудоваў. Лётчыкі адмыслова адводзілі яго ад населенага пункта.
Учора адбылося яшчэ адно здарэнне, звязанае з авіяцыяй: на Пружаншчыне разбіўся мотадэльтаплан. Здарэнне адбылося побач з вёскай Вялікія Яковічы, перадае аддзел інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама. Катастрофа адбылася падчас вучэбна-трэніровачнага палёту.
Дэльтаплан, які належыць “Пружанскаму Авіяхімсэрвісу”, упаў у 1 кіламетры ад узлётна-пасадачнай паласы. Пілот застаўся жывы і са шматлікімі траўмамі дастаўлены ў лякарню. Праверку здарэння праводзіць транспартная пракуратура.
Як паведамляюць замежныя інфармагенцтвы, за два дні ў свеце адбыліся чатыры падзенні МіГаў. Акрамя беларускага самалёта, 23 верасня ў Харватыі сутыкнуліся два МіГі. 24 верасня ў Індыі зваліўся яшчэ адзін МіГ. Усе лётчыкі за выключэннем беларускіх паспелі катапультавацца.

Відавочца: "Самалёт праляцеў нізка над пяціпавярхоўкамі…"

Па факце гібелі МіГ-29 пад Ганцавічамі распачалі крымінальную справу

За два дні ў свеце пацярпелі катастрофы 4 МіГі