Італьянцы навучаць беларусаў будаваць дарогі

24 чэрвеня адбылася прэзентацыя канцэпцыі транспартнай сістэмы мегаполіса Мінск. Праект распрацаваны італьянскімі экспертамі ў галіне дарожнага будаўніцтва. Ён уключае не толькі будаўніцтва дарог, але і бізнэс-план па іх акупляльнасці. Як зазначыў дырэктар інжынернага прадпрыемства "Белгіпрадар" Аляксей Фёдараў, Беларусь цяпер актыўна займаецца перайманнем еўрапейскага досведу.
 
Фёдараў: "Безумоўна, еўрапейскі ўзровень развіцця апярэджвае наш, і досведу ў іх больш, каб вырашаць такія глабальныя праблемы. Мы паслядоўна набліжаемся. Мы паўтараем усё, што яны зрабілі, але значна хутчэй".

Паводле канцэпцыі транспартнай сістэмы Мінску, запланавана будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі і чыгункі паміж Мінскам і Нацыянальным аэрапортам. Праграма разлічвае на інвестыцыі ў памеры 4 мільярдаў долараў.