Іван Ціхан будзе капітанам беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Пекіне

Капітанам беларускай алімпійскай каманды на гульнях у Пекіне будзе трохразовы чэмпіён свету па кіданні молата Іван Ціхан. Такое рашэнне было прынятае ў пятніцу на сходзе ўдзельнікаў алімпійскай дэлегацыі ў Міністэрстве спорту і турызму.  Яго кандыдатуру прапанаваў кіраўнік беларускай алімпійскай місіі Аляксандр Грыгараў.

А вось чалавека, які панясе на цырымоніі адкрыцця гульняў дзяржаўны сцяг, пакуль не вызначылі. Выбар будзе зроблены ў Пекіне, у залежнасці ад самаадчування атлетаў і ад іншых абставінаў, інфармуе БЕЛТА.

На здымку: Такім Іван Ціхан вярнуўся ў 2004-м з Алімпіяды ў Афінах, дзе стаў бронзавым прызёрам.

Фота - photo.bymedia.net