Іван Шэга кажа, што меў перавагу над старшынём слонімскага райвыканкама

На другім месцы па набраных адсотках сярод дэмакратычных кандыдатаў знаходзіцца лекар-траўматолаг са Слоніму, сябра Партыі БНФ Іван Шэга. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у яго крыху больш за 30% (больш толькі ў Яраслава Раманчука - 33%), у суперніка, старшыні Слонімскага райвыканкама Мечыслава Касцюка больш за 60%. Аднак Шэга не верыць афіцыйным звесткам:

"Гэта не сапраўдны вынік. Было відаць на тых участках, дзе мы змаглі арганізаваць больш-менш паўнавартаснае назіранне... Гэта не тыя лічбы, якія павінны былі быць. У мяне рэальна было 50 на 50. Нават перавага была, асабліва ў раёне".