Іван Шыла хоча здаць апошні школьны экзамен у Польшчы
Актывіст маладзёжнага дэмакратычнага руху Беларусі Іван Шыла, які цяпер служыць у войску, звярнуўся да міністра адукацыі Польшчы з просьбай дазволіць яму здаць экзамен па англійскай мове ў гэтай краіне. Такім чынам ён мог бы атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі.
БелаПАН нагадвае, што летам 2008 года Шылу выключылі са школы напярэдадні апошняга экзамена "з палітычных матываў". А ў лютым 2009-га яго забралі ў беларускае войска.
БелаПАН нагадвае, што летам 2008 года Шылу выключылі са школы напярэдадні апошняга экзамена "з палітычных матываў". А ў лютым 2009-га яго забралі ў беларускае войска.