Кадыраў заявіў пра заканчэнне аперацыі ў Грозным (фота, відэа)
Падчас яе былі забітыя дзевяць баевікоў і дзесяць супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Гэта самая маштабная атака баевікоў на Грозны за апошнія гады.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвясціў пра завяршэнне спецаперацыі супраць баевікоў у Грозным. Па яго словах, падчас яе былі ліквідаваныя дзевяць баевікоў.
Як паведамляе РБК са словаў журналісткі Міланы Мазаевай з Грознага, цяпер выбухі і стрэлы спыніліся. Страляніна, якая цягнулася некалькі гадзін, сціхла прыкладна ў 13:50.
Паведамляецца, што ў выніку аперацыі загінулі дзесяць праваахоўнікаў, яшчэ 28 атрымалі раненні. Колькасць ліквідаваных баевікоў таксама ўдакладняецца. Звестак пра ахвяры сярод мірных жыхароў Грознага пакуль няма, паведамляецца толькі пра гібель вартаўніка Дома друку. Сам будынак Дома друку згарэў з чацвёртага па дзявяты паверхі.




Фота — ria.ru