Калона з 1,5-2 тысяч чалавек рушыла па праспекце Незалежнасці

Калона з 1,5-2 тысяч чалавек рушыла з Кастрычніцкай плошчы  па праспекце Незалежнасці ў бок цырку, дзе таксама збіраліся людзі.  Наперадзе калоны ідуць маладафронтаўцы. У калоне ідзе Аляксандр Мілінкевіч. Перад гэтым ён звярнуўся да людзей і выказаў спадзяванне, што "Еўрапейскі марш" будзе мірным і што ўлады не будуць яму супрацьдзейнічаць.

Па-ранейшаму ніякага ачаплення міліцыі няма.