Каля 4 гадоў спатрэбіцца на адаптацыю да новых правілаў беларускай мовы
Пры ўвядзеннi новых Правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi плануецца прадугледзець пераходны перыяд. Пра гэта паведамiў старшыня Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Здановiч.
Паводле яго слоў, пераходны перыяд, верагодна, будзе прадугледжваць магчымасць выкарыстання ў афiцыйных зносiнах грамадзян i ўстаноў як дзеючых зараз нормаў арфаграфii i пунктуацыi, так i новых нормаў, якiя Палата прадстаўнiкоў плануе прыняць у хуткiм часе.
Пераходны перыяд, як мяркуе Уладзiмiр Здановiч, можа скласцi 3—4 гады. "5 гадоў — гэта максiмум".
Абмеркаваць палажэнне пра ўвядзенне пераходнага перыяду плануецца 26 лiпеня падчас пасяджэння рабочай групы парламенцкай камiсii, якая займаецца распрацоўкай законапраекта "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi".
Як паведамiў Уладзiмiр Здановiч, у пасяджэннi акрамя парламентарыяў возьмуць удзел прадстаўнiкi Мiнiстэрства адукацыi i Нацыянальнай акадэмii навук.
“Звязда”