Каля мільёна беларусаў адзначаць сёння сваё свята — дзень ляўшы

Сёння ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень ляўшы. Гэтае свята было абвешчана ЮНЕСКА 25 гадоў таму.
Па статыстыцы, цяпер на Зямлі пражывае каля 500 мільёнаў леварукіх людзей, гэта значыць практычна кожны дзясяты. Па інфармацыі навукоўцаў, 10% еўрапейцаў нараджаюцца ляўшамі.

Псіхолагі і педагогі лічаць, што леварукія дзеці маюць вельмі хуткую рэакцыю. Яны часцей выбіраюць творчыя прафесіі — артыстаў, мастакоў, пісьменнікаў.

Сярод ляўшэй такія знакамітасці як Пол Макартні, Мерылін Манро, Пабла Пікаса, Джымі Хэндрыкс, а таксама Махатма Гандзі, Рональд Рэйган, Біл Клінтан і Фідэль Кастра, перадае “Інтэрфакс-Захад”.