Каля мінскага Палацу спорту адкрыўся кірмаш, прысвечаны жаночаму святу

Сёння ў Мінску каля Палаца спорту адкрыўся кірмаш "Вясенні капеж". Ён прысвечаны Масленіцы і Міжнароднаму жаночаму дню.
Сваю прадукцыю прадставяць прадпрыемствы грамадскага харчавання, буйныя гандлёвыя прадпрыемствы. Наведвальнікам будзе прапанавана харчовая і прамысловая прадукцыя, швейныя і трыкатажныя вырабы.

Арганізаваны прыём заказаў на фотапаслугі і культурная праграма з удзелам самадзейных і прафесійных артыстаў і калектываў. Мінгарвыканкам дазволіў — у парадку выключэння — рэалізацыю каньяку, шампанскага, сухіх він і піва.

Аналагічныя кірмашы плануецца правесці 8 і 9 сакавіка ва ўсіх раёнах горада.

БелаПАН