Каля польскага горада Радам у нядзелю адкрыюць помнік беларускім лётчыкам
Помнік беларускім лётчыкам Аляксандру Марфіцкаму і Аляксандру Жураўлевічу будзе ўрачыста адкрыты сёння каля польскага горада Радам. Яны трагічна загінулі ў жніўні летась на авіяшоў. Мясцовыя жыхары, з ініцыятывы якіх і ўстанаўліваецца помнік, упэўненыя, што лётчыкі, адводзячы падаючы самалёт ад дамоў, коштам свайго жыцця прадухілілі гібель многіх людзей, паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал. На двухметровым гранітным помніку намаляваны самалёт СУ-27 і два крыжы — усходні, які звычайна называюць праваслаўным, і заходні, які звычайна называюць каталіцкім. У афармленні манумента выкарыстаны часткі турбіны штурмавіка, знойдзеныя на месцы катастрофы.
Чакаецца, што на адкрыццё помніка прыедуць сваякі і сябры загінулых, а таксама прадстаўнікі Ваенна-паветраных сілаў Беларусі і Польшчы.
Таксама глядзі па тэме:
Помнік беларускім лётчыкам у Польшчы адкрыюць у красавіку
Помнік загінулым беларускім пілотам будзе з крыжом Еўфрасінні Полацкай