Кандыдатам ад "Справядлівага свету" стане Калякін або Ўхналёў
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін. Калякін: "Што датычыць "Справядлівага свету", то ёсць два чалавекі, вылучаныя ад абласных, рэгіянальных арганізацый - гэта Калякін і Ўхналёў".
Партыйнага кандыдата, кажа Калякін, можа выбраць партыйная канферэнцыя. У яе склад увойдуць прадстаўнікі ЦК партыі, а таксама абласных і Мінскага гарадскога камітэтаў - агулам каля 200 чалавек. Зрэшты, сам лідэр "Справядлівага свету" лічыць неабходным усё ж абраць адзінага кандыдата ад апазіцыі.
Калякін: "Але калі не будзе магчымасці (па нейкіх аб'ектыўных прычынах), каб быў адзіны кандыдат ад апазіцыі, то мы разглядаем такую магчымасць, каб быў кандыдат ад левых сілаў. Аб'яднаны кандыдат ад левых сілаў".
З гэтай мэтай левыя арганізацыі ствараюць агульную палітычную платформу на прэзідэнцкія выбары. Па словх Калякіна, яна будзе ўключаць магчымасць працы як з адзіным кандыдатам ад апазіцыі, так і са сваім, "левым" кандыдатам.