Каноэ-чацвёрка з Беларусі выйграла золата чэмпіянату свету на дыстанцыі 1000м

Беларускі экіпаж каноэ-чацвёркі выйграў 15 жніўня золата чэмпіянату свету на дыстанцыі 1000 м. Спаборніцтвы адбываліся ў канадскім Галіфаксе, паведамляе БЕЛТА. Беларускія весляры Дзяніс Гаража, Дзмітры Рабчанка, Дзмітры Вайцішкін і Аляксандр Ваўчэцкі пераадолелі дыстанцыю за 3 хвіліны 21,595 секунды. Яны апярэдзілі бліжэйшых пераследнікаў — нямецкі экіпаж толькі на 0,546 сек. Бронза дасталася румынскім спартоўцам (+2,138 сек.).

Нагадаем, што яшчэ адно золата на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ заваявалі 15 жніўня алімпійскія чэмпіёны Пекіна-2008 Раман Петрушэнка, Вадзім Махнеў, Аляксей Абалмасаў і Артур Літвінчук у спаборніцтвах байдарак-чацвёрак.