Кіраўнік Абхазіі патлумачыў, чаму Беларусь не прызнае незалежнасць
Кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Сяргей Багапш заявіў, што Беларусь не адмовілася ад прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. "Проста ў яе свае праблемы", — адзначыў ён. Паводле слоў Багапша, найперш трэба з Беларуссю абмеркаваць эканамічныя пытанні, а ўжо пасля прыйдзе чарга палітычным.
Як нагадвае "Телеграф", раней Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскім СМІ заявіў, што кіраўнікі непрызнаных рэспублік спакойна адносяцца да праблемы прызнання незалежнасці. "Прызнае Беларусь — добра. Не прызнае — таксама нічога жахлівага", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.