Кіраўнік МЗС Беларусі возьме ўдзел у канферэнцыі Руху недалучэння

Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у XV міністэрскай канферэнцыі Руху недалучэння, якая пройдзе 29—30 ліпеня ў Тэгеране.
Дэлегацыю ўзначаліць міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, які таксама будзе выконваць функцыі намесніка старшыні канферэнцыі, паведамляе БелаПАН.

Удзельнікі сустрэчы, якая мае адбыцца, абмяркуюць пытанні ўмацавання Руху недалучэння, выклікі, што стаяць перад арганізацыяй, меры далейшага павышэння эфектыўнасці і ўзгодненасці дзеянняў, а таксама абмяняюцца думкамі па актуальных тэмах міжнароднага парадку дня.

На канферэнцыі плануецца прыняць выніковы дакумент, у якім, як паведамляе прэс-служба МЗС, "знойдуць сваё адлюстраванне беларускія ініцыятывы".