Кіроўцу, пад коламі машыны якога загінула дзяўчына, выставілі абвінавачанне
Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч з 3 на 4 лютага на рэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Багдановіча ў Мінску.
Дзяўчына, 1982 года нараджэння, пераходзіла вуліцу на зялёны сігнал святлафора. Кіроўца, які яе збіў, з месца здарэння ўцёк. Пацярпелая ад атрыманых траўмаў памерла на месцы.
6 лютага стала вядома, што мужчына сам прыйшоў у міліцыю і здаўся. Як інфармуе "Интерфакс-Запад", абвінавачаным па крымінальнай справе праходзіць жыхар Наваполацка, 1986 года нараджэння. Сёння будзе прынятае рашэнне аб меры стрымання для яго. Прызначаныя неабходныя экспертызы.
Фота — ria.ru