Кобрынскага актывіста на 25 сакавіка выклікалі ў суд
У суд выклікалі на сённяшні дзень кобрынскага актывіста Партыі БНФ Аляксандра Меха. Вось што ён паведаміў Еўрарадыё: "Гэтая справа яшчэ з восені цягнецца, калі ў Кобрын на “Дажынкі” прыязджаў Лукашэнка. Тады мяне без падставы затрымалі. Звяртаўся я са скаргай і ў раённы суд, і ў Брэсцкі абласны, і ў Вярхоўны — і ўсё дарма. І вось вычакалі дзень. Вярхоўны суд даў дабро акурат на 25 сакавіка".
Прызначэнне судовага разгляду на ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі Аляксандр Мех лічыць невыпадковым, бо ж і Таццяна Шапуцька, і Анатоль Лябедзька таксама пакліканыя ў суд сёння. Учора спадар Мех хадзіў да суддзі з прапановай перанесці разгляд, але безвынікова.