Конкурс на беларускую філалогію ў Кіеве склаў 14 чалавек на месца

У Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі з верасня пачалося навучанне ўкраінскіх студэнтаў па спецыяльнасці "беларуская мова і літаратура". Як адзначае БЕЛТА, конкурс на новую спецыяльнасць быў досыць высокім - 14 чалавек на месца. Вышэй за гэты быў толькі конкурс на спецыяльнасць "англійская мова" - 17 чалавек на месца.

У выніку за дзяржаўны кошт беларускую мову і літаратуру будуць вывучаць 8 студэнтаў. А яшчэ шэсць чалавек залічаныя на кантрактную форму навучання. Дарэчы, частка навучэнцаў - этнічныя беларусы.