Крывушэнка ці Кучук могуць узначаліць зборную Беларусі па футболе

Галоўны трэнер "Сібіры" беларус Ігар Крывушэнка можа ўзначаліць зборную Беларусі па футболе, піша “Спорт-Экспресс”.
Па інфармацыі выдання, немец Бернд Штанге найхутчэй пакіне сваю пасаду, паколькі Федэрацыя футбола не здаволеная вынікамі яго працы і ўжо пачала пошукі замены. Кандыдатаў два — Крывушенка і Леанід Кучук, які паспяхова працуе ў Ціраспалі з мясцовым "Шэрыфам", што пад яго кіраўніцтвам выйшаў у групавы раўнд Лігі Еўропы.

Канчатковае рашэнне будзе прынята на выканкаме БФФ, які пройдзе ў снежні.

У лістападзе беларусы правядуць два таварыскія матчы — са зборнай Саудаўскай Аравіі і чарнагорцамі.

Між тым, Ігар Крывушэнка распавёў, што пакуль не меў ніякіх кантактаў з прадстаўнікамі беларускай федэрацыі.