Курс долара не змяніўся, а курс еўра вырас
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара застаўся ранейшым — 8790 рублёў, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 11460, курс расійскага рубля вырас ад 267,5 да 268,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у чацвер, 27 чэрвеня, курс долара вырас на 20 рублёў, курс еўра знізіўся на 10.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net