Курс долара не змяніўся, курс еўра вырас
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў аўторак, 26 жніўня, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках, курс долара па-ранейшаму складае 10410 рублёў, курс еўра вырас на 10 — да 13740 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 288 да 288,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у панядзелак, 25 жніўня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10410, курс еўра знізіўся на 80 — да 13730 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 289 да 288 беларускіх рублёў.
Фота — ria.ru