Курс долара вырас на 10 рублёў, курс еўра знізіўся на 80
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў панядзелак, 25 жніўня, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках, курс долара складае 10410 рублёў, курс еўра знізіўся да 13730, курс расійскага рубля знізіўся з 289 да 288 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу, 22 жніўня, курс долара не змяніўся і складаў 10400 рублёў, курс еўра падаражэў на 10 рублёў — да 13810, курс расійскага рубля вырас з 286,5 да 289 беларускіх рублёў.
Фота — Fotolia