Курс долара не змяніўся, курс еўра знізіўся на 40 рублёў
У панядзелак, 28 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара па-ранейшаму складае 10300 рублёў, курс еўра знізіўся да 13830, курс расійскага рубля знізіўся з 294 да 291,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у пятніцу, 25 ліпеня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10300, курс еўра вырас на 20 — да 13870 рублёў, курс расійскага рубля крыху "падрос" — з 293,5 да 294 беларускіх рублёў.
Фота — bymedia.net