Курс долара вырас на 10 рублёў, курс еўра — на 60
У аўторак, 1 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас да 10210 рублёў (новы рэкорд), курс еўра вырас да 13980, курс расійскага рубля знізіўся — з 301,5 да 298,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у панядзелак, 30 чэрвеня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10200 рублёў, курс еўра вырас на 30 рублёў — да 13920, курс расійскага рубля знізіўся — з 303,5 да 301,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — Reuters