Курс еўра сёння вырас на 30 рублёў
У панядзелак, 30 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10200 рублёў, курс еўра вырас да 13920, курс расійскага рубля знізіўся — з 303,5 да 301,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у пятніцу, 27 чэрвеня, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10200, курс еўра не змяніўся і па-ранейшаму складаў 13890 рублёў, курс расійскага рубля павялічыўся з 302 да 303,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — ria.ru