Курс долара зноў пачаў расці
У пятніцу, 21 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў і складае 9730 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 13340, курс расійскага рубля вырас з 272 да 273 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у чацвер, 20 лютага, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 9720 рублёў, курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 13360, курс расійскага рубля знізіўся з 273 да 272 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.