Курс еўра сёння вырас на 140 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў аўторак, 7 верасня, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў і складае 10630 рублёў, курс еўра вырас да 13450 рублёў, а курс расійскага рубля павялічыўся з 265,5 да 267,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у панядзелак, 6 кастрычніка, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10620 рублёў, курс еўра знізіўся на 120 — да 13310 рублёў, а курс расійскага рубля знізіўся з 267,5 да 265,5 беларускага рубля.
У верасні значна вырас попыт на замежную валюту
Фота — ria.ru