Курс еўра сёння знізіўся на 120 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў панядзелак, 6 кастрычніка, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10620 рублёў, курс еўра знізіўся да 13310 рублёў, а курс расійскага рубля знізіўся з 267,5 да 265,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у пятніцу, 3 кастрычніка, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10620, курс еўра вырас на 40 — да 13430 рублёў, а курс расійскага рубля знізіўся з 268,5 да 267,5 беларускага рубля.
Фота — Fotolia