Курс еўра сёння вырас на 160 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў чацвер, 16 кастрычніка, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10660 рублёў, курс еўра вырас да 13630, курс расійскага рубля вырас з 260,5 да 261,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у сераду, 15 кастрычніка, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10660, курс еўра знізіўся на 50 — да 13470 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 262,5 да 260,5 беларускага рубля.
Фота — AFP