Курс еўра сёння знізіўся на 70 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў аўторак, 9 верасня, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10470 рублёў, курс еўра знізіўся да 13480 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 282,5 да 283 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у панядзелак, 8 верасня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10470 рублёў, курс еўра вырас на 20 — да 13550 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 283,5 да 282,5 беларускага рубля.
Фота — Fotolia