Курс наяўнага долара ад пачатку года вырас на 4,5%

Пра гэта сведчыць пастаянны маніторынг каціровак у беларускіх банках, які праводзіць агенцтва БелаПАН.



У студзені амерыканская валюта падаражэла на 0,64%, у лютым — на 1,51%, у сакавіку — на 0,97%, у красавіку — на 1,29%.



Сярэдні курс куплі павялічыўся за апошні месяц на 1,29% (з 9837 да 9964 рублёў), продажу — на 1,28% (з 9904 да 10 031 рубля).



Дарэчы, за першыя чатыры месяцы 2013 года сярэдні курс наяўнага долара вырас на 0,28%, а па выніках года — на 10,88%.



Фота — bymedia.net