У Заслаўскай гімназіі з дазволу адміністрацыі ладзяцца курсы стрып-дансу
Так сцвярджае выкладчыца курсаў Ніка Трублоўская.
Абвестка пра курсы стрып-дансу і танцаў go-go з'явілася ў сацыяльных сетках. "Падары свайму каханаму незабыўны падарунак" — заклікае абвестка.
Месца правядзення курсаў — Заслаўская гімназія. Еўрарадыё паспрабавала даведацца пра курсы ў кіраўніцтва навучальнай установы, як яно ставіцца да такіх курсаў. Аднак дырэктар гімназіі Аляксандр Даманаў заняты настолькі, што не знайшоў часу на гутарку з журналістам.
А выкладчыца курсаў Ніка Трублоўская кажа, што праводзіць менавіта такія курсы ёй прапанавала сама дырэкцыя гімназіі. Да таго ж, кажа дзяўчына, гэтыя курсы тут ладзяцца ўжо не першы год.
Трублоўская: "У мяне не ў гэтым месцы курсы былі. А раней тут нехта іншы ладзіў гэтыя напрамкі. У сэнсе, яны ўжо былі. Як мне казалі, у мінулым годзе было пад 20 чалавек. Гэта дастаткова многа".
Трублоўская не ведае, ці будуць на курсах навучэнцы гімназіі. Кажа, што ўсё будзе відаць пасля ўстаноўчага занятку.
Фота — nn.by