Кватэрныя злодзеі ўпадабалі Ленінскі, Маскоўскі і Фрунзенскі раёны сталіцы
У Мінску за паўгода абвінавачаныя дзевяць арганізаваных злачынных груп дамушнікаў. У іх уваходзілі больш за 25 чалавек: пяцёра былі жыхарамі Гомеля, двое — Бабруйска, астатнія — сталіцы. Таксама сёлета сталічная міліцыя затрымала трох серыйных кватэрных злодзеяў, на ліку якіх некалькі соцень злачынстваў, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік крымінальнага вышуку Мінску Мікалай Вярэм'еў кажа, што найбольш крадзяжоў з жылля грамадзян адбываецца ў так званых спальных раёнах і новабудоўлях сталіцы. Гэта ў першую чаргу Ленінскі, Маскоўскі і Фрунзенскі раёны, дзе рэгіструецца кожнае трэцяе злачынства. Асноўная частка крадзяжоў здзяйсняецца ў працоўныя дні (панядзелак-пятніца) з 8 да 16 гадзін.