Квіткі на адкрыццё і закрыццё Алімпіяды будуць з мікрачыпамі
Аргкамітэт пекінскіх Гульняў ускладніў абарону ад падробкі квіткоў на цырымоніі адкрыцця і закрыцця Гульняў. Упершыню ў алімпійскай гісторыі ў кожны з пропускаў на стадыён будзе ўмантаваны мікрачып. На ім будзе змяшчацца інфармацыя пра ўладальніка квітка: фатаграфія, пашпартныя звесткі, адрасы звычайнай і электроннай пошты і нумары тэлефонаў. Гэтыя захады павінны не толькі засцерагчы ад падробкі. Улады Кітая асцерагаюцца таго, што па фальшывых квітках на стадыён могуць прайсці тэрарысты альбо праціўнікі ўварвання ў Тыбет.
Цырымонія адкрыцця XXIX Гульняў, якая адбудзецца 8 жніўня на 91-тысячным алімпійскім стадыёне Пекіна, стане самым дарагім праектам усёй Алімпіяды. Намінальны кошт квіткоў на яе дасягае 720 долараў.
"Прессбол"