Лаўроў: за апошнія 20 гадоў еўрапейская бяспека “расхісталася”
У Маскве лічаць, што ў еўраатлантычнага рэгіёна вялікія праблемы з бяспекай, і АБСЕ не спраўляецца з вырашэннем пытанняў па яе забеспячэнні. "Хіба можна назваць нармалёвай сітуацыю, калі ваенна-палітычныя рэаліі ў Еўра-Атлантыцы далёка адсталі ад сучасных эканамічных, тэхналагічных, гандлёва-інвестыцыйных і іншых працэсаў", — заявіў кіраўнік МЗС Расіі С.Лаўроў, выступаючы ў суботу на 46-й канферэнцыі па палітыцы бяспекі ў Мюнхене. У сваім дакладзе міністр канстатаваў, што "за апошнія 20 гадоў еўрапейская бяспека расхісталася па ўсіх параметрах". Гэта датычыцца размывання рэжыма кантролю над узбраеннем, "атрафіі АБСЕ", узнікненні сур'ёзных канфліктаў і небяспекі іх некантралюемай эскалацыі, спробаў ператварыць “замарожаныя” канфлікты ў “гарачыя”.
Па меркаванні міністра, з распадам Савецкага Саюза быў шанец з дапамогай АБСЕ забяспечыць роўную бяспеку для ўсіх дзяржаў еўраатлантыкі, аднак гэтым шанцам Еўропа не скарысталася. "Выбар быў зроблены на карысць палітыкі пашырэння NATO, гэта азначала захаванне тых ліній, якія падзялялі Еўропу”, — цытуе міністра інфармагенцтва “Интерфакс”.
Як адзначыў Сяргей Лаўроў, менавіта таму Расія загаварыла пра неабходнасць Дамовы аб еўрапейскай бяспецы.